Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Быкаў выдатна спрацаваў у зборнай. Пенальці – гэта выдаткі»

22 чэрвеня, 22:25

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб чэрвеньскіх выступленнях нацыянальнай і маладзёжнай зборных Беларусі.

Зборная Кандрацьева перапыніла 16-матчавую серыю без перамог. Каманда абгуляла Косава (2:1).

– Хто б яе ні ўяўляў, гэта твар нашага футбола. Узровень нашага футбола ацэньваюць па выніках нацыянальнай і маладзёжнай зборных.

Вельмі чакалі, каб нашая нацыянальная каманда нарэшце перамагла. Зацягнулася серыя, яна прыгнятала.

Рады, што абыгралі Косава. Рады, што прадстаўнікі «Дынама», магчыма, ключавую ролю ў перамозе адыгралі. Марозаў забіў важны мяч. Быкаў выдатна спрацаваў. Так, здарыўся пенальці – парушыў правілы. Гэта ўжо выдаткі. Зразумела, што хацелася сыграць больш надзейна. Але як ёсць. Мяркую, гэтую памылку ўжо ніхто ўспамінаць не будзе.

Рады, што нашы хлопцы на вядучых ролях і ў маладзёжнай зборнай: Лапаўхоў, Рылач, Дземчанка.

Негатыўны момант тое, што мы ў двух матчах не здолелі абыграць Андору. Недзе, напэўна, ёсць недаацэнка. У нас такое ўспрыманне, што Андора – гэта каманда, якая раней пастаўляла ачкі. Цяпер гэта ўжо баяздольная каманда. На адным класе ўжо не абыграць нават Андору. Па гульні, нічыйны зыход - справядлівы, – сказаў Скрыпчанка.