Усе навіны

«Чэлсі» адхіліў тры прапановы «Манчэстэр Юнайтэд» па Маўнту

24 чэрвеня, 20:43

Перамовы паміж «Чэлсі» і «Манчэстэр Юнайтэд» па трансферу паўабаронцы Мэйсана Маўнта працягваюцца.

Па інфармацыі The Athletic, «манкуніянцы» спрабавалі хутка закрыць пытанне па падпісанні Маўнта, але ні адна з трох прапаноў не задаволіла лонданцаў.

«Чэлсі» не пагадзіўся на суму ў памеры 55 мільёнаў фунтаў з бонусамі і зрабілі сустрэчную прапанову «Юнайтэд», якая складае 58 мільёнаў + 7 млн бонусамі.

Бакі маюць намер у бліжэйшы час правесці сустрэчу і ўзгадніць суму трансферу. Сам гулец хоча далучыцца да «Манчэстэр Юнайтэд» і пачаць з камандай працэс падрыхтоўкі да наступнага сезону.

У мінулым сезоне Маўнт забіў 3 галы і аддаў 6 асістаў у 35 матчах.