Усе навіны

Зборная Англіі U-21 датэрмінова выйшла ў плей-оф Еўра-2023 з першага месца

25 чэрвеня, 20:57

Зборная Англіі U-21 датэрмінова выйшла з гурта Еўра-2023.

Англічане абгулялі Ізраіль (2:0) у другім туры і набралі 6 ачкоў, стаўшы недасягальнымі для Чэхіі (3 ачкі, але пройгрыш у вочнай сустрэчы), Германіі (1 ачко) і сённяшняга саперніка (1 ачко).

У 1/4 фіналу Англія сустрэнецца з другім месцам квартэта з Грузіяй, Бельгіяй і Партугаліяй.