Усе навіны

Модрыч падоўжыў кантракт з «Рэалам»

26 чэрвеня, 13:25

«Рэал» абвясціў пра падаўжэнне кантракту з Лукай Модрычам. Новае пагадненне паўабаронцы дзейнічае да 30 чэрвеня 2024 года.

37-гадовы паўабаронца выступае за «Рэал» з 2012 года, калі ён перайшоў з «Тотэнхэма». Усяго правёў 488 матчаў за каманду. Разам з «Рэалам» ён заваяваў 23 трафеі, у тым ліку 3 перамогі ў чэмпіянаце Іспаніі і 5 – у Лізе чэмпіёнаў. Таксама ён стаў уладальнікам «Залатога мяча» і тытула найлепшага гульца года па версіі ФІФА.

У мінулым сезоне харват правёў 52 матчы за «Рэал». У яго актыве 6 галоў і 6 асістаў.