Усе навіны

Гулец «Смаргоні» Атрашкевіч пасля 3:1 над мінскім «Дынама»: «Нам крычалі, што нашае месца ў Д2. Лік на табло»

26 чэрвеня, 18:50

Паўабаронца «Смаргоні» Станіслаў Атрашкевіч падзяліўся меркаваннем пра матч з мінскім «Дынама» (3:1) у 13-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Няма слоў. Наогул! Мы як бы настройваліся, што можам перамагчы. Так яно і адбылося. Цяжка казаць: усе сілы падалі на поле.

Ногі заплятаюцца, мова заплятаецца.

– Пра што ты падумаў, калі Мацвей Дукса патрапіў звар'яцелым ударам [з цэнтра поля]?

– Засмяяўся!

– Чаму?

– З трыбун заўзятары «Дынама» нам крычалі, што наша месца ў першай лізе. 3:1 на табло. Усё, хлопцы, калі ласка, – сказаў Атрашкевіч.