Усе навіны

«Дняпро» скасаваў кантракт па дамове бакоў з Журавым, напярэдадні брамнiка знайшлі п'яным

30 чэрвеня, 16:31

Галкіпер Уладзімір Жураў пакінуў «Дняпро» (Д2). Як паведамляе прэс-служба клуба, кантракт скасаваны па дамове бакоў.

Брамнік папоўніў каманду перад сезонам-2020. За гэты час галкіпер прыняў удзел у 83 матчах за «Дняпро», у 28 з якіх не прапусціў. Ён набраў дзве галявыя перадачы.

Нагадаем, раней трэнер каманды Сяргей Кузьмініч расказаў пра тое, што варатара знайшлі п'яным на летняй тэрасе пасля таго, як ён прапусціў некалькі трэніровак і матч з віцебскай камандай. Трэнер таксама расказаў, што Жураў адлічаны з каманды.