Усе навіны

Аляксандр Хацкевіч: «Лукашэнка не размаўляе на беларускай мове. Якая павага можа быць да гэтага чалавека?»

1 ліпеня, 12:57

Экс-трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч падзяліўся меркаваннем пра беларускую мову i Аляксандра Лукашэнку.

– А вы беларускую ведаеце?

– Я не ведаю. У школе калі я вучыўся, быў яшчэ Савецкі Саюз, у нас быў адзін урок беларускай літаратуры і беларуская мова, і была два разы на тыдзень іспанская мова.

Цяпер нават усе прыпынкі, усе вось гэтыя грамадскія транспартныя месцы – прыбіраюцца беларускія назвы і вешаюцца рускія. Гэта проста ідзе знішчэнне беларускай мовы.

[Лукашэнка] – ён не размаўляе на беларускай мове. Пра што мы можам казаць? Якая павага можа быць да гэтага чалавека?

І ўсё беларускае – яно ўсё паціху нівеліруецца, і хочуць гэтую мову ўвогуле загнаць, напэўна. Ён не нацыяналізаваны. Усё навучанне ў школах, ва ўніверсітэтах, у сярэдніх адукацыйных установах – яно ўсё на рускай мове. Гэта за 30 гадоў незалежнасці, – сказаў Хацкевіч.