Усе навіны

Сяргей Нікіфарэнка: «У Кісляка фізічныя кандыцыі не заўсёды аптымальныя, але гэта гулец канструктыўнага плана»

3 ліпеня, 12:37

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Сяргей Нікіфарэнка падзяліўся меркаваннем пра матч 14-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Смаргоні» (2:1).

– Калі па першым тайму, то доўга ўцягваліся ў гульню і, напэўна, не разумелі, як дзейнічаць. Шмат брака было. Спрабавалі выходзіць праз кароткі і сярэдні пас, але нічога не атрымлівалася.

Як толькі зрабілі дзве перадачы за спіну, забілі адзін гол. Першы тайм атрымаўся скамечаны, а другі тайм мы выраўнялі за кошт замен і нейкіх іншых момантаў. Выраўнавалі гульню і перавярнулі яе на нашу карысць.

Кісляк гуляў не чыстым нападаючым. Фактычна, гэта яго пазіцыя, проста ў гэтай гульні мы прасілі, каб ён забягаў у штрафную плошчу суперніка.

Зразумела, што фізічныя кандыцыі не заўсёды аптымальныя, але гэта гулец у першую чаргу канструктыўнага плана і дзейнічае больш у падыгрышы. З улікам нашых кадравых праблем і некаторых момантаў, я лічу, што Сяргей добра глядзеўся ў гэтай пазіцыі.

Замена Сідарэнка на Куадзьё ў першым тайме? Мы зыходзілі з выніку. Планавалі выпусціць Куадзьё ў перапынку, але з улікам таго, што прайгравалі, патрэбна была свежая кроў. У нас шмат чаго не атрымлівалася, таму вырашылі зрабіць замену яшчэ ў першым тайме. Трэба было нешта мяняць і вырашылі не цягнуць. Здаецца, усё зрабілі правільна, – сказаў Нікіфарэнка.