Усе навіны

Пасевіч будзе зарабляць у Д3 Расіі ў некалькі разоў больш, чым у «Нёмане»

3 ліпеня, 22:05
1

Паўабаронца «Нёмана» Раман Пасевіч, 30 чэрвеня, у сваім інстаграме развітаўся з гродзенскім клубам.

Наступным месцам працягу кар'еры 23-гадовага паўабаронцы стане «Уфа» (Д3), якую ўзначальвае Сяргей Гурэнка.

Кантракт Пасевіча ва «Уфе» будзе нашмат выгаднейшы за папярэдні кантракт у Гродне, дзе ён атрымліваў у раёне трох тысяч рублёў. Паводле інфармацыі Tribuna.com, у Расіі 23-гадоваму паўабаронцу будуць плаціць каля 4 тысяч долараў за месяц.