Усе навіны

Экс-капітан «Барселоны» Бакера – кандыдат на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі («БФ»)

4 ліпеня, 08:59
1

Як паведамляе «БФ», экс-трэнер «Рэал Сасьедада» Хасэ Марыя Бакера з'яўляецца кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

60-гадовы іспанец таксама быў спартыўны дырэктарам «Рэал Сасьедада» і ўваходзіў у трэнерскія штабы «Барселоны» і «Валенсіі».

У сезоне-2010/11 з'яўляўся галоўным трэнерам польскага «Леха», за які выступаў беларускі паўабаронца Сяргей Крывец.

Акрамя таго Бакера працаваў у розных структурах юнацкіх і маладзёжных каманд «Барселоны». Быў кіраўніком скаўцкага бюро «сіне-гранатавых».

На дадзены момант іспанец з'яўляецца галоўным трэнерам балгарскай «Славіі».

Будучы гульцом, Бакера выступаў за «Рэал Сасьедад», а потым за «Барселону», у якой правёў 9 гадоў. У каталонскім клубе іспанец быў капітанам, правёў 339 сустрэч, у якіх забіў 94 галы і выйграў 14 трафеяў, уключаючы Лігу Чэмпіёнаў.