Усе навіны

Дыбала адмовіў «Аль-Хілалю»

4 ліпеня, 12:35

Нападаючы «Ромы» Паўла Дыбала адмовіўся ад пераходу ў чэмпіянат Саудаўскай Аравіі, паведамляе Il Messaggero.

З прадстаўнікамі 29-гадовага аргенцінца кантактаваў «Аль-Хілаль». Футбалісту прапаноўвалі значнае павышэнне зарплаты, а рымскаму клубу – 12 мільёнаў еўра за трансфер.

Адзначаецца, што прычына рашэння Дыбалы - жаданне працягнуць выступаць за «Рому».

Паўла далучыўся да каманды мінулым летам, у кампаніі 2022/23 ён забіў 18 галоў і аддаў 8 асістаў у 38 матчах. Падрабязная статыстыка – тут.