Усе навіны

Маўнт перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд»

5 ліпеня, 13:13

«Манчэстэр Юнайтэд» прадставіў паўабаронцу Мэйсана Маўнта як новага гульца каманды.

Па папярэдніх даных, пераход 24-гадовага англічаніна з «Чэлсі» абыйшоўся «манкуаніянцам» у 55 мільёнаў еўра + 5 мільёнаў бонусамі.

За «Чэлсі» Маунт выступаў з 2019 года. Агулам ён адыграў за родны клуб 195 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх вызначыўся 33 галамі і 37 асістамі.

Мінулы сезон АПЛ «Манчэстэр Юнайтэд» завяршыў на 4 месцы.