Усе навіны

Шчарбіцкі падпісаў кантракт з «Уралам» на год

6 ліпеня, 12:18
1

Брамнік Дзяніс Шчарбіцкі перайшоў у расійскі «Урал».

Паводле інфармацыі Tribuna.com, галкіпер заключыў пагадненне з екацярынбуржцамі на адзін год.

Нагадаем, Шчарбіцкі апошні раз выходзіў на поле 21 жніўня 2022 года. Галкіпер прапусціў вялікую колькасць часу з-за траўм, а затым трапіў у «чорны спіс» «Мінспорту», з фігурантамі якога было забаронена падпісваць кантракты ў рэжымнай Беларусі.