Усе навіны

Саліба будзе атрымліваць 10 млн фунтаў па новым кантракце з «Арсеналам»

7 ліпеня, 11:04

Абаронца «Арсенала» Вільям Саліба падпісаў новы кантракт з лонданцамі, паведамляе The Athletic.

Пагадненне разлічана на 4 гады – да лета 2027 года. Па новым кантракце француз будзе атрымліваць 10 мільёнаў фунтаў за год.

Опцыя падаўжэння дамовы не прапісаная ў дамове. Таксама адсутнічае пункт аб адступных.

У мінулым сезоне Саліба забіў 3 галы і аддаў 1 асіст у 33 матчах.