Усе навіны

Юрэвіч пра 0:1 з «Белшынай»: «Вынік сумны. За першы круг нам вельмі-вельмі сорамна»

9 ліпеня, 12:36

Трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Юрэвіч пракаментаваў паражэнне ад «Белшыны» (0:1) у 15-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Вынік, я б сказаў, сумны. Першы тайм доўга прачыналіся, зрабілі фатальную памылку, засталіся ў меншасці, прапусцілі гол. Другі тайм гераічна спрабавалі сітуацыю выправіць, але не атрымалася.

Так, мы першы круг скончылі вельмі сумна. За першы круг нам вельмі-вельмі сорамна. Чарговы раз хочацца папрасіць прабачэння ў балельшчыкаў. Заўсёды ў першую чаргу вінаваты трэнер. Так, я з сябе віны не здымаю. У любой сітуацыі можна быць песімістам, але не жадаецца. Усё ж такі ёсць другое кола. Будзе паўза, у якой, магчыма, нехта да нас прыйдзе і ўзмоцніць. Трэба ўдвая працаваць. Ад смешнага да вялікага – адзін крок.

У прынцыпе, каманда перыядычна паказвае, што яна можа гуляць у футбол, але гэта настолькі перыядычна, што сёння нам гэтага не хапае. Нам прынамсі трэба нейкае ўзмацненне, ну і працаваць. Чэмпіянат працягваецца. У любым выпадку Мы абавязаныя зрабіць усё, каб паціху паднімацца ў турнірнай табліцы, – сказаў Юрэвіч.