Усе навіны

Мэнэджэр супернікаў «Жалезнічара» Ібраковіч: «Спадзяюся, яны перамогуць мінскае «Дынама»

9 ліпеня, 15:54
1

Мэнэджар аўстрыйскага «Капфенберга» Абдула Ібраковіч пракаментаваў паразу «Жалезнічару» (0:2) у разрэзе будучых гульняў з мінскім «Дынама» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

«Розніцу ў класе можна было ўбачыць, асабліва ў першым тайме. Віншую «Жалезнічар» з перамогай. Я спадзяюся, што ён зробіць гэта і з мінскім «Дынама», - сказаў Ібраковіч.