Усе навіны

Трэнер «Жалезнічара» Башыч: «Мы ў нявыгадным становішчы адносна «Дынама», у якога за плячыма 15 турнірных матчаў»

6 ліпеня, 22:00

Галоўны трэнер баснійскага «Жалезнічара» Нермін Башыч пракаментаваў перамогу ў таварыскім матчы супраць аўстрыйскага «Капфенберга» (2:0) у разрэзе будучых гульняў з мінскім «Дынама» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

Першая сустрэча паміж «Дынама» і «Жалезнічарам» пройдзе 13 ліпеня ў 21:30 у Сараева.

«Гульня прайшла добра для нас, паколькі «Капфенберг» гуляе па той жа схеме, што і мінскае «Дынама». Нам удалося абясшкодзіць іх моцныя бакі – глыбіню, контратакі … Вельмі задаволены гульнёй, самааддачай і больш за ўсё задаволены дысцыплінай.

Я веру ў энергію трыбун [Сараева на матчы з «Дынама»]. Мы павінны гуляць на ўзроўні ўсе 90 хвілін, таму што знаходзімся ў нявыгадным становішчы адносна «Дынама», у якога за плячыма ўжо 15 турнірных матчаў», – падсумаваў Башыч.