Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Паліцевіч у першым матчы з «Жалезнічарам» дакладна не згуляе»

10 ліпеня, 20:42
2

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб матчах з «Жалезнічарам» у першым раундзе Лігі канферэнцый.

– Настрой у нас баявы. Па выніках першага круга ўнутранага чэмпіянату мы дзелім першае месца з гродзенскім «Нёманам», таму знаходзімся ў пазітыўным настроі. Хочацца перанесці гэты настрой і на еўраарэну.

Галоўная мэта на дадзеным этапе складаецца ў тым, каб падвесці гульцоў да двухматчавага супрацьстаяння ў аптымальных фізічных кандыцыях. Мы ўжо правялі аналіз слабых і моцных бакоў саперніка. Нашых гульцоў, акрамя ўсяго іншага, наперадзе чакаюць тэарэтычныя заняткі. Засталося абраць той склад, які выканае пастаўленыя задачы.

– Што выклікае турботу?

– Ёсць некалькі нюансаў па траўмах шэрагу гульцоў. Напрыклад, адзін з вядучых абаронцаў Паліцевіч толькі пачаў працу па індывідуальным графіку, таму ў першым матчы з «Жалезнічарам» дакладна не згуляе. Спадзяюся, да гульні ў адказ Сяргей вернецца ў асноўную абойму і дапаможа нам дабіцца станоўчага выніку. Ва ўсякім разе, усе мы на гэта спадзяемся.

– Што скажаце пра суперніка?

– З трэнерскім штабам прааналізавалі тры кантрольныя матчы з удзелам бронзавага прызёра чэмпіянату Босніі і Герцагавіны. У міжсезонне «Жалезнічар» выйграў у чарнагорскага «Арсенала» і аўстрыйскага «Капфенберга» (Д2) з аднолькавым лікам 2:0, але з інфарматыўнага пункту гледжання багацейшую ежу для разважанняў даў спарынг сараеўскай каманды з серадняком чэмпіянату Босніі «Тузлой».

Сустрэча завяршылася ўнічыю 1:1, аднак у гэтым паядынку былі задзейнічаны як асноўныя гульцы са складу мінулага сезона, так і навічкі. Акрамя таго, вар'іраваліся тактычныя схемы. Галоўны трэнер Нермін Башыч выкарыстаў 3-4-3 і 4-2-3-1. Відаць, яны таксама нас глядзелі, вывучалі, таму пастараліся прымяніць на справе некаторыя напрацоўкі, – сказаў Скрыпчанка.