Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Удзел у еўракубках – матывацыя для кожнага гульца «Нёмана». Людзі ведалі, дзеля чаго ехалі»

13 ліпеня, 08:53
4

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся чаканнямі ад матчу з «Вадуцам» у 1-м кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый.

– Прыехалі ў Ліхтэнштэйн з добрым настроем. І атмасфера добрая была. Трэніроўка даказала, што фон стомленасці зняты. Добра папрацавалі на перадгульнявым занятку, заўтра (інтэрв'ю адбылося ў сераду – Tribuna.com) падумаем над складам. А на сёння ўсё нармальна.

– Што сказалі гульцам у якасці матывацыі перад заўтрашняй гульнёй?

– А навошта кагосьці матываваць? Думаю, што ўдзел у еўракубках – матывацыя для кожнага. Людзі ведалі, дзеля чаго ехалі. Так што, калі яны згуляюць у поўную сілу і пакажуць найлепшыя якасці, нам па сілах пераадолець суперніка. На ўсе пытанні адкажа гульня.

– Як ацэніце гатоўнасць каманды?

– На сёння яна нядрэнная. Самае галоўнае, што няма траўміраваных футбалістаў, акрамя Ромы Грыбоўскага, які не прыехаў. Быў пад пытаннем удзел у матчы Івана Садоўнічага, але наш медыцынскі штаб зрабіў усё магчымае, каб ён гуляў. Акрамя таго, хутчэй за ўсё заўтра ў «старце» выйдзе Алег Еўдакімаў.

– Што скажаце пра стан Еўдакімава? Вы праглядзелі яго падчас трэніроўкі.

– Яго не трэба глядзець, ён навідавоку ў беларускім чэмпіянаце. Ён удзельнічаў у гульнявым і трэніровачным працэсе мінскага «Дынама», ён гуляў у «Нёмане». Алега глядзець не трэба, ён знаходзіцца ў нядрэнных кандыцыях, – сказаў Кавалевіч.

Паказаць яшчэ 4