Усе навіны

Хаві Сіманс падпісаў кантракт з «ПСЖ», парыжане актывавалі клаўсулу ў 6 млн еўра (Фабрыцыа Рамана)

16 ліпеня, 11:12

Паўабаронца ПСВ Хаві Сіманс пакінуў трэніровачны збор каманды, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Паводле інфармацыі крыніцы, 20-гадовы нідэрландзец падпісаў кантракт з «ПСЖ», які актываваў клаўсулу гульца ў памеры 6 мільёнаў еўра.

Нагадаем, што Сіманс перайшоў летам мінулага года ў ПСВ менавіта з «ПСЖ». Французы валодалі правам зваротнага выкупу за 6 мільёнаў эўра, якім можна было скарыстацца да канца ліпеня гэтага года.

Адзначаецца, што калі Кіліян Мбапэ або Неймар пакінуць «ПСЖ», Сіманс застанецца ў камандзе на наступны сезон. Калі гэтага не адбудзецца, нідэрландзец далучыцца да іншага клуба на правах арэнды.

У мінулым сезоне Сіманс забіў 22 галы і аддаў 11 асістаў у 48 матчах.