Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «Хутчэй «Ліверпуль» скарыстаецца Саудаўскай Аравіяй, каб зарабіць грошы на Хендэрсане і Фабіньі»

17 ліпеня, 17:20

Беларускі журналіст Уладзіслаў Татур на YouTube-канале «Дай пробью!» пракаментаваў сыход паўабаронцаў Джордана Хендэрсана і Фабіньі з «Ліверпуля».

«Ніхто не будзе ўтрымліваць у камандзе ні Хендэрсана, ні Фабінью, мне здаецца ўсё ў «Ліверпулі» і Клоп у тым ліку зразумелі, што тут ужо нейкімі паўмерамі дзейнічаць не трэба, трэба цалкам усё мяняць у сярэдзіне.

Мы ж яшчэ не забываемся, што ёсць такія гульцы, як Харві Эліат, набыты ў «Фулхэма», але яго лічаць ужо даволі-такі сваім футбалістам заўзятары. І той жа Керці Джонс – выхаванец – гэта асабліва прыемна. І ён якраз адзін з тых, хто выдаў наймагутную канцоўку мінулага сезона, і потым яшчэ маладзёжны чэмпіянат Еўропы. Класны таксама гулец, які можа закрыць розныя пазіцыі.

То бок у «Ліверпуля» дастаткова ўжо вялікі выбар у цэнтр поля, гульцы розных роляў, але [яны] вырашылі абнаўляцца яшчэ далей.

Па Фабіньі. Так, хацелася б захаваць, але пры гэтым пазіцыя такая, што, калі цікавіцца Саудаўская Аравія, гатовая даць добрыя грошы, «мы нікога трымаць не будзем». І Фабінья сам выдатна разумее, што мінулы сезон атрымаўся кашмарным, і, мусіць дзесьці ён ужо адчувае, што трэба сыходзіць, – ніхто нікога трымаць не будзе.

Хутчэй «Ліверпуль» скарыстаецца Саудаўскай Аравіяй, каб зарабіць грошы на гэтых футбалістах ужо дастаткова ўзроставых і ў той жа час інвеставаць яшчэ ў гульца цэнтра поля», – сказаў Татур.