Усе навіны

Рудзік пра Скрыпчанку ў БАТЭ: «Усе разумелі, хто ходзіць у караоке. А гэты ходзіць і нюхае. Навошта? Магу проста сказаць, колькі я выпіў»

20 ліпеня, 23:43
1

Былы паўабаронца БАТЭ Філіп Рудзік падзяліўся меркаваннем пра цяперашняга галоўнага трэнера мінскага «Дынама» Вадзіма Скрыпчанку, які да 2012 года ўваходзіў у трэнерскі штаб барысаўскай каманды.

– Куды хадзілі?

– Мне было ўсё роўна. Для мяне галоўнае пайграць. Я любіў гуляць у боўлінг, більярд, аўтаматы – проста гуляць. Вось ты стаіш з картамі – давай у карты. Усё роўна, з кім, дзе і як. Проста ў нешта гуляць. Гульман, лудаман – вось такая была ў мяне хвароба.

– Акрамя казіно, вы ж яшчэ недзе ў Мiнску збіраліся?

– Любімае месца ў Мінску таго часу – «Сем пакояў». Потым заходзілі ў караоке «Багема».

– Якія песні спявалі?

– Я па рускім роке праходзіўся, Дзімка Бага рэп увесь час спяваў. У нас усё разумелі, хто хадзіў.

Я вось Скрыпчанку не люблю таму. Мы прыходзілі на трэніроўку стомленымі – усt гэта бачылі. Але мы выйгралі, прыйшлі і адбягалі. Але гэты ходзіць і нюхае. Чаго ён нюхае? Магу проста сказаць, колькі я выпіў. Чаго і навошта ты нюхаеш мяне? Трохі выпіў, святкаваў перамогу, ніхто не супраць.

А гэты стаіць і нюхае. Навошта? Такое вось да яго ў мяне стаўленне, не вельмі добрае.

– Алкатэстэрам не правяралі вас?

– Ой не, навошта? Вынік жа ёсць. Калі я быў у БАТЭ, здаецца, мы ўсё выйгралі. Мусіць, толькі які-небудзь Суперкубак маглі прайграць. Не цікава. На адну гульню прыйшоў, выйграў і трафей. Мне ён асаблівай радасці не прыносіў, – сказаў Рудзік.