Усе навіны

Шчарбіцкага няма ў заяўцы «Урала» на сезон. Клуб да гэтага часу не абвясціў пра яго падпісанне

21 ліпеня, 09:14

6 ліпеня была інфармацыя, што брамнік Дзяніс Шчарбіцкі падпісаў кантракт з расійскім «Уралам».

Клуб з Екацярынбурга да гэтага часу не аб'явіў пра падпісанне галкіпера і не ўнёс яго ў заяўку на будучы сезон.

Свой першы матч у РПЛ сезона 2023/2024 «Урал» згуляе ў суботу, 22 ліпеня, супраць ЦСКА.

Адзначым, што «Урал» узначальвае беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка. У камандзе таксама выступае беларускі абаронца Ягор Філіпенка.

Нагадаем, Шчарбіцкі апошні раз выходзіў на поле 21 жніўня 2022 года. Галкіпер прапусціў вялікую колькасць часу з-за траўм, а затым трапіў у «чорны спіс» «Мінспорту», з фігурантамі якога было забаронена падпісваць кантракты ў рэжымнай Беларусі.