Усе навіны

Модрыч сёмы раз запар прызнаны найлепшым харвацкім гульцом

21 ліпеня, 12:33

Федэрацыя футбола Харватыі прызнала паўабаронцу «Рэала» Луку Модрыча найлепшым гульцом сезона 2022/23.

Капітан мясцовай зборнай выйграў гэтую ўзнагароду сёмы раз запар і 11-ы ў цэлым.

Таксама ўзнагароды атрымалі Дамінік Лівакавіч (найлепшы брамнік), Марка Лівая (найлепшы гулец чэмпіянату Харватыі) і Марцін Батурын (найлепшы малады гулец чэмпіянату Харватыі).

Нагадаем, зборная Харватыі – бронзавы прызёр ЧС-2022 і фіналіст Лігі нацый.