Усе навіны

Аляксандр Юрэвіч: «Дынама» Брэст зноў праваліла першыя хвіліны. Гэтая праблема ў нас ужо матчаў пяць»

22 ліпеня, 20:13

Галоўны трэнер «Дынама» Берасце пракаментаваў перамогу над «Паперпрамам» у Кубку Беларусі.

– Насамрэч мы чакалі цяжкую гульню. Па сваім вопыце ведаю, што кубкавыя сустрэчы заўсёды праходзяць з напалам. Для супернікаў гэта, напэўна, галоўная гульня сезону. Яны настройваліся і цалкам аддавалі сябе. Па якасці гульні, вядома, чарговы не лепшы матч для нас. Але ў дадзенай сітуацыі самае галоўнае, што ёсць вынік і мы ідзем далей.

– У чым прычына такога няўдалага пачатку? Здавалася, што ў першым тайме супернік перагульвае вас.

– Не сказаў бы, што перагульваў. Мы зноў правалілі першыя хвіліны, далі суперніку стварыць два выхады адзін у адзін, што недазваляльна для каманды вышэйшай лігі. Шчыра кажучы, мы не можам разабрацца. Гэтая праблема ў нас ужо матчаў пяць. Першыя 20 хвілін мы вельмі цяжка ўваходзім у гульню. Пакуль рашэння мы не знайшлі. Паспрабуем выправіць гэтую сітуацыю.

– Пераможны гол Цапянкова – чыстае індывідуальнае майстэрства. Крыўдна, што вы спрабуеце выбудаваць нешта з пункту гледжання тактыкі, а ў выніку ўсё вырашаецца далёкім ударам у дзявятку? Ці, наадварот, гэта падстава для радасці для вас?

– І такія галы павінны быць. Мы настройваем хлопцаў, каб яны больш білі. На жаль, спрабуем будаваць гульню, але ў нас гэта не атрымліваецца. Напэўна, часам трэба спрашчаць, – сказаў Юрэвіч.