Усе навіны

Матч «Ювентуса» і «Барселоны» адменены з-за ўсплёску гастраэнтэрыту ў складзе каталонцаў

22 ліпеня, 22:32

«Барселона» паведаміла, што таварыскі матч супраць «Ювентуса» адменены.

Прычына – значная частка складу каталонцаў хварэе на вірусны гастраэнтэрыт.

Адпаведна матч, які павінен быў адбыцца заўтра раніцай у 05.30 па мінскім часе, не адбудзецца.

Наступны таварыскі матч «блаугранас» запланаваны на 27 ліпеня супраць «Арсенала».