Усе навіны

Шаранговіч пра новае агенцтва: «Дапамагаюць ва ўсіх пытаннях – табе проста застаецца гуляць у хакей»

23 ліпеня, 09:54

Беларускі хакеіст «Калгары» Ягор Шаранговіч распавёў пра тое, чаму ён памяняў агенцтва.

– Чаму абраў менавіта [агенцтва] Gold Star Hockey?

– Яны рэальна працуюць, таму што нават калі Дэну [Мільштэйну] напішаш у тры гадзіны ночы, ён табе заўсёды проста адкажа. У які б ты час яму не напісаў, ён заўсёды адкажа праз пяць хвілін літаральна – хоць ён у самалёце.

Па ўсіх пытаннях яны вельмі моцна дапамагаюць, таму што ў яго шмат вельмі памагатых. Ведаеш, табе трэба дом там знайсці, не ведаю, інтэрнэт дома падключыць – яны табе ва ўсіх пытаннях дапамогуць. І гэта рэальна вельмі вялікі плюс, калі ў цябе няма знаёмых у Амэрыцы. Табе проста застаецца гуляць у хакей. Яны проста табе дапамагаюць ва ўсіх пытаннях цалкам і выбудоўваюць тваё жыццё побытавае. І ў той жа час як агенцтва вельмі добрае, якое табе рэальна прабівае ўсё. Канешне, больш сам прабіваеш сваімі поспехамі. Як кажа Дэн: «Грошы не спяць», – сказаў Шаранговіч.