Усе навіны

Трэнер «Слоніма-2017» Латаш пра 1:2 са «Славіяй»: «Матч паказаў – часам самі сабе заносім, «прывозім»

23 ліпеня, 12:25

Галоўны трэнер «Слоніма-2017» Ігар Латаш пракаментаваў пройгрыш ад «Славіі» ў дамашнім матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі (1:2).

«Думаю, з пункту гледжання ажыятажу кубкавы матч атрымаўся, слонімцы задаволеныя напалам і тым, як развіваўся лік. Безумоўна, нам хацелася б як мінімум зачапіцца і перавесці гульню ў авертаймы. Мы стараліся і былі ў нейкай ступені блізкія [да гэтага].

У нас з'явіліся навічкі ў камандзе. Прыйшлося крыху перабудоўвацца і смела ўводзіць іх пад кубкавы матч з добрым сапернікам. Думаю, з гэтым мы зладзіліся. Тое, што мы задумалі, спрацавала. Удзячны хлопцам за агрэсіўную гульню з першых хвілін. Хаця ў нейкі момант мы нават прасілі іх гуляць ніжэй. Але быў добры настрой, хлопцы справіліся з хваляваннем і з першых хвілін навязалі саперніку ціск, згулялі даволі высока і агрэсіўна.

Кубкавы матч паказаў, дзе ў нас праблемы. Гэта «стандарты», нейкія ляпы. Часам самі сабе заносім, «прывозім». Канешне, гэта адбіваецца на псіхалогіі каманды. Ідзем дастаткова нізка ў табліцы. Цяпер ёсць час да старту другога круга, каб выбірацца, вырашаць праблемы.

У цэлым задаволены гульнёй. Засталося дабівацца выніку», – сказаў Латаш.