Усе навіны

Прэс-сакратар «Арыса» Міхаэлудзіс: «Шпілеўскі ведае БАТЭ, гэта каманда са сваімі плюсамі і мінусамі»

24 ліпеня, 12:12

Прэс-сакратар «Арыса» Хрыстафорас Міхаэлудзіс пракаментаваў будучы матч з БАТЭ ў рамках 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.

– [Галоўны трэнер «Арыса» Аляксей] Шпілеўскі ведае БАТЭ, ведае большасць футбалістаў. Ён усё вывучаў, як і належыць. Гэта каманда са сваімі плюсамі і мінусамі. У яе за плячыма 20 афіцыйных гульняў, але важна, каб мы добра падрыхтаваліся і згулялі», – сказаў Міхаэлудзіс.

Першы матч паміж «Арысам» і БАТЭ адбудзецца 26 ліпеня ў 20:00 у Лімасоле, у адказ – 1 жніўня ў 21:00 у Мезекевешдзе.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.