Усе навіны

«Белшына» арандавала ў «Іслачы» Самотая

24 ліпеня, 14:40

Паўабаронца «Іслачы» Максім Самотай будзе выступаць да канца сезона за «Белшыну» на правах арэнды.

Самотай трапляў у заяўку «ваўкоў» у першым крузе, аднак за аснову так і не згуляў. За дубль «Іслачы» хаўбек правёў дзевяць сустрэч і адзначыўся адным голам.