Усе навіны

Бачароў пра «Арыс»: «Думаю, БАТЭ больш арганізаваная каманда. У «Арыса» ёсць слабыя зоны. Паспрабуем імі скарыстацца»

24 ліпеня, 23:03

Паўабаронца БАТЭ Валерый Бачароў падзяліўся меркаваннем пра першы матч другога раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць «Арыса».

– Пакуль не было тэорыі. Скажу, што ў іх шмат індывідуальна моцных футбалістаў. Але мяркую, у нас каманда больш арганізаваная. У іх таксама ёсць слабыя зоны, таксама праблемы. Пастараемся імі скарыстацца.

– Вяртаецца Дзяніс Лапцеў пасля дыскваліфікацыі. Можна сказаць, што падыходзіце да гульні ў аптымальным стане?

– Так, вядома. Дзяніс Лапцеў у добрай форме і добра сябе адчувае, - сказаў Бачароў у эфіры праграмы «На грани фола».