Усе навіны

Брэсцкае «Дынама» хоча граць маладымі гульцамі, як «Мiнск»

24 ліпеня, 23:50
1

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Юрэвіч правёў сустрэчу з мясцовымі чыноўнікамі – першым намеснікам старшыні выканкама Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Валянцінам Зайчуком і начальнікам упраўлення спорту і турызму выканкама Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Юрыем Хомічам.

Як стала вядома Tribuna.com, чыноўнікі заявілі, што больш не спадзяюцца на трапленне ў першую пяцёрку, у сувязі з чым імі прынята рашэнне далей працаваць па прыкладзе «Мiнска» – развіваць маладых гульцоў і даваць практыку сваім выхаванцам.

Юрэвіч з такім падыходам пагадзіўся і выказаў гатоўнасць працаваць з маладымі гульцамі.