Усе навіны

Гулец БАТЭ Малькевіч: «Мы ў еўракубках не проста так удзельнічаем, ёсць вялікая мэта»

26 ліпеня, 09:11
3

Абаронца БАТЭ Уладзіслаў Малькевіч расказаў пра чаканні і мэты БАТЭ перад першым матчам другога раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць «Арыса».

– Пераможца дуэлі атрымае пуцёўку ў групавы этап як мінімум Лігі канферэнцый. З пункту гледжання псіхалогіі такая перспектыва цісне ці, наадварот, акрыляе?

– Мы ж у любым выпадку не проста так ўдзельнічаем – у нас ёсць вялікая мэта. І зразумела, што ў нейкай ступені еўракубкі – асаблівыя спаборніцтвы, непараўнальныя з нацыянальным чэмпіянатам. Таму ціск і хваляванне, канешне ж, прысутнічаюць. Але нічога звышнатуральнага.

– Які вынік у Лімасоле ўспрыміце як станоўчы?

– Як сказаў Кірыл Пятровіч перад першым матчам з албанцамі, любы, які дазволіць нам далей змагацца за выхад у наступны раунд. Супрацьстаянне ўключае два паядынкі, таму ў першым нам патрэбны той вынік, які дасць магчымасць у другім рэальна прэтэндаваць на выніковую перамогу, – сказаў Малькевіч.