Усе навіны

Amazon выпусціў трэйлер дакументальнага серыяла аб «Ньюкасле»

26 ліпеня, 17:27

Афіцыйны твітар стрымінгавага сэрвісу Amazon апублікаваў трэйлер новага серыяла «We Are Newcastle United» (Мы – «Ньюкасл Юнайтэд»). Першая серыя чатырохсерыйнага дакументальнага серыяла выйдзе ўжо 11 жніўня. У «We Are Newcastle United» будзе распавядацца аб працэсе змены ўладальнікаў клуба, у выніку чаго «сарокі» вярнуліся на перадавыя пазіцыі ангельскага футбола. Галоўны трэнер «Ньюкасла» Эдзі Хаў таксама прыняў удзел у здымках. Але раней ён заяўляў, што здымачны працэс не павінен асвятляць абсалютна ўсё з жыцця каманды: «Ёсць рэчы, якія ніколі не павінны пакідаць сцены раздзявалкі».