Усе навіны

АПЛ будзе адгаворваць клубы весці бізнес з расійскімі камандамі

26 ліпеня, 19:17

Кіраўніцтва АПЛ будзе рашуча адгаворваць свае клубы ад вядзення бізнэсу з расійскімі камандамі, паведамляе The Guardian. Шэраг пытанняў выклікалі перамовы паміж «Тотэнхэмам» і маскоўскім «Спартаком» адносна трансферу абаронцы Давінсана Санчэса. Лонданцы пагадзіліся прадаць футбаліста за 12 млн еўра + бонусы, але чакаецца, што сам калумбіец адмовіць расійскаму клубу і разгледзіць іншыя варыянты працягу кар'еры. Прэм'ер-ліга не можа забараніць сваім удзельнікам супрацоўнічаць з расійскімі клубамі, але яна б хацела іх папярэдзіць аб звязаных з гэтым рызыкамі, паколькі расійскія клубы могуць спансавацца фізічнымі або юрыдычнымі асобамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Найбольшую занепакоенасць выклікае маральны бок зарыблення або расходавання грошай у краіне Уладзіміра Пуціна.