Усе навіны

БАТЭ 5-ы раз у гісторыі прапусціў мінімум 6 мячоў у еўракубкавым матчы

27 ліпеня, 09:39

26 ліпеня БАТЭ ў першым матчы другога раўнда Лігі чэмпіёнаў прайграў «Арысу» (2:6). БАТЭ пацярпеў 28-е буйное паражэнне за ўсю гісторыю ўдзелу ў еўракубках. Пры гэтым барысаўчане 5-ы раз прапусцілі больш за 5 мячоў.

Па 6 і больш мячоў у вароты БАТЭ забівалі «Лакаматыў» (летам 1999 года, 1:7), «Порту» (у верасні 2014-га, 0:6), данецкі «Шахцёр» (у кастрычніку 2014-га, 0:7) і лонданскі «Арсенал» (у снежні 2017-га, 0.6).