Усе навіны

Тэн Хаг пра 0:2 з «Рэалам»: «Мы рухаемся ў правільным кірунку»

27 ліпеня, 11:18

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг падвёў вынікі таварыскага матчу ў Х'юстане супраць «Рэала» (0:2).

«Мы ўвайшлі ў гульню толькі пасля таго, як прапусцілі хуткі гол адразу пасля траўмы Майну. Сёння ў нас былі праблемы з прэсінгам, супраць «Арсенала» нам гэта ўдавалася значна лепш. Мы можам гуляць кампактней і працаваць спакайней з мячом. Тым не менш, мы стваралі моманты, але не змаглі забіць.

Са станоўчых момантаў адзначу нашу добрую фізічную гатоўнасць. Калі дзве каманды высокага ўзроўню гуляюць з высокай інтэнсіўнасцю – гэта тое, што трэба для падрыхтоўкі да сезону.

Думаю, усё бачылі, што Анана нядрэнна дэбютаваў. Калі сапернікі стваралі моманты, ён ратаваў ці быў блізкі да гэтага. Нам трэба яшчэ шмат працаваць над тым, каб Андрэ знайшоў агульную мову з абаронцамі. У эпізодзе з другім голам мы не закрылі далёкую штангу – такога не павінна быць.

У нас вельмі інтэнсіўная перадсезонная падрыхтоўка, але мы ведалі, што так будзе. Мы ўпарта працуем, таму ў нас няма часу лічыць колькі дзён засталося да пачатку сезона, але я думаю, што камандны дух у нас добры. Мы рухаемся ў правільным напрамку.

Нам патрэбны гульцы, якія здольныя рэалізоўваць выхады сам-насам. Сёння такія магчымасці былі ў Мактамінэя і Гарнача, у такіх сітуацыях трэба забіваць. Гэты матч паказаў, чаму мы шукаем новага нападаючага. Мы працуем над гэтым 24/7», – сказаў тэн Хаг.