Усе навіны

«Віцебск», «Шахцёр», мiнскае «Дынама» і яшчэ дзве каманды выйшлі ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі

30 ліпеня, 17:49

28-30 ліпеня прайшлі пяць матчаў 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Вызначыліся пяць уладальнікаў пуцёвак у наступную стадыю. Імі сталі «Віцебск» (Д2), «Шахцёр», сталічнае «Дынама», «Мiнск», «Іслач».

Матчы БАТЭ (Барысаў) – «Астравец» (Д2), «Ніва» (Доўбізна, Д2) – «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) і «Нёман» (Гродна) – «Славія» (Мазыр) адбудуцца пазней з-за ўдзелу БАТЭ, «Тарпеда-БелАЗ» і «Нёмана» ў еўракубках, даты пакуль невядомы.