Усе навіны

«Крыстал Пэлас» заплаціць «Фламенга» яшчэ 5 млн еўра, калі Франса выйграе «Залаты мяч»

31 ліпеня, 17:43

Паўабаронца «Фламенга» Матэус Франса сёння пройдзе медагляд перад падпісаннем кантракту з «Крыстал Пэлас».

Паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, бразільскі клуб атрымае за свайго гульца 20 млн еўра + 5 млн бонусамі + 20% ад наступнага продажу, калі пакет трансферу будзе больш за 25 млн.

Таксама пагадненнем прадугледжаны яшчэ 5 млн у якасці бонуса, калі 19-гадовы паўабаронца выйграе «Залаты мяч».