Усе навіны

«Валенсія» папрасіла фанатаў не есці семачкі на стадыёне, таму што шкарлупіна прыцягнула пацукоў

1 жніўня, 11:33

«Валенсія» звярнулася да фанатаў з заклікам адмовіцца ад спажывання семак на «Месталлі», паведамляе Marca.

Шкарлупіна ад семак прыцягнула пацукоў, якія ствараюць неспрыяльную санітарную сітуацыю на стадыёне. Таксама людзі з наваколля стадыёна незадаволены шумам машын, якія чысцяць трыбуны ад рэшткаў семечак.

«Валенсія» перастане прадаваць семкі ў межах хатняга стадыёна, а тых, хто прынясе з сабой – папросяць шкарлупіну выкідваць не на трыбуны, а ў смеццевыя пакеты.