Усе навіны

«Далас» падпісаў Ільярамендзі

4 жніўня, 09:03

Паўабаронца Ас'ер Ільярамендзі перайшоў у «Далас», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Футбаліст далучыўся да каманды ў якасці вольнага агента. Кантракт разлічаны да канца сезона 2023 з опцыяй падаўжэння на 2024 год.

Іспанскі футбаліст раней выступаў за мадрыдскі «Рэал» і «Рэал Сасьедад». Баскскі клуб ён пакінуў пасля завяршэння мінулага сезона.

У папярэднім сезоне 33-гадовы Ільярамендзі правёў 31 матч за «Рэал Сасьедад» ва ўсіх турнірах. У яго актыве 1 гол і 2 асісты.

Transfermarkt ацэньвае гульца ў 2 мільёны эўра.