Усе навіны

«Чэлсі» падпісаў 7-гадовы кантракт з брамнікам «Брайтана» Санчэсам

5 жніўня, 12:49

Галкіпер Роберт Санчэс будзе выступаць за «Чэлсі». Бакі заключылі пагадненне на 7 гадоў. The Athletic паведамляў, што лонданцы заплацяць «Брайтану» 25 млн фунтаў за трансфер. Санчэс пачынаў займацца футболам у іспанскай «Картахене» і «Левантэ», а з 2013 года знаходзіцца ў сістэме «Брайтана». Яго аддавалі ў арэнду «Форэсту Грыну» і «Радзейлу». У мінулым сезоне ў складзе першай каманды «Брайтана» правёў 25 матчаў, з іх 8 на нуль, прапусціў 30 галоў.