Усе навіны

Расмус Хэйлунд: «Не сакрэт, што я быў фанатам «МЮ» з дзяцінства»

5 жніўня, 17:59

Навічок «Манчэстэр Юнайтэд» Расмус Хэйлунд пракаментаваў свой пераход у клуб.

«Не сакрэт, што я быў фанатам гэтага вялікага клуба з дзяцінства, і я марыў выйсці на Олд Трафард у футболцы «МЮ».

Я неверагодна рады, што буду мець магчымасць увасобіць гэтую мару ў рэальнасць, і я поўны рашучасці адплаціць клубу за тое, што ў мяне паверылі. Мая кар’ера яшчэ толькі пачынаецца, але я ведаю, што гатовы зрабіць крок наперад і гуляць побач з гульцамі сусветнага класа.

Як толькі я пагаварыў з трэнерам, то адразу зразумеў, што гэта асяроддзе будзе ідэальным для майго развіцця. Я атрымліваю асалоду ад магчымасцю працаваць разам з адным з самых лепшых трэнераў у свеце.

Я ведаю, што пад яго кіраўніцтвам і яго падтрымкай я магу дасягнуць вялікіх вынікаў разам з новымі таварышамі па камандзе ў гэтым асаблівым клубе», – сказаў Хойлунд.

«Юнайтэд» аб’явіў аб падпісанні 20-гадовага датчаніна сёння, 5 жніўня.

Пра супярэчлівую трансферную кампанію «МЮ» можна пачытаць тут.