Усе навіны

Перамовы пра пераход Раі ў «Арсенал» на завяршальнай стадыі

6 жніўня, 11:15

Галкіпер «Брэнтфорда» Давід Рая блізкі да пераходу ў «Арсенал», паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Па даных крыніцы, перамовы знаходзяцца на завяршальнай стадыі. Указана, што іншы галкіпер «кананіраў» Мэт Тэрнер пяройдзе ў «Нотынгем Форэст».

За «Брэнтфорд» 27-гадовы Рая выступае з 2019-га, калі яго набылі за 3,3 мільёна еўра ў «Блэкберна». Падрабязная статыстыка – тут.

Па даных журналіста Нікола Скіра, «Арсенал» гатовы прапанаваць за 27-гадовага футбаліста 30 мільёнаў еўра. Наступным летам у яго заканчваецца дамова з «Брэнтфордам».