Усе навіны

Месі аформіў дубль у матчы 1/8 фіналу Кубка ліг супраць «Даласа»

7 жніўня, 11:22

Форвард «Інтэр» Маямі Ліянэль Месі вызначыўся дублем у матчы 1/8 фіналу Кубка ліг супраць «Даласа» – 4:4 (5:3 пасля пенальці).

36-гадовы аргенцінец адкрыў лік на 6-й хвіліне з перадачы Жордзі Альбы.

Другі гол нападаючы забіў на 85-й хвіліне, перавёўшы гульню ў дадатковы час.

Таксама Месі першым прабіваў у серыі пасляматчавых пенальці, і рэалізаваў свой удар.

У 4 матчах за «Інтэр» Маямі Ліянэль Месі забіў 7 галоў і зрабіў 1 асіст.

У чвэрцьфінале турніру «Інтэр» Маямі згуляе з пераможцам пары «Шарлот» – «Х'юстан Дынама».