Усе навіны

Алыкулаў будзе атрымліваць у «Нёмане» на ўзроўні лідэраў, прадугледжана павышэнне да лімітнага максімуму

9 жніўня, 12:18

Кыргызстанскі паўабаронца Гулжыгіт Алыкулаў перайшоў з «Кайрата» у «Нёман». Футбаліст ужо гуляў за гродзенцаў у сезоне-2019.

Пры пераходзе кыргызстанец заўважна прайграў у грошах у параўнанні з Казахстанам, але, канешне, выйграў у параўнанні з першым гродзенскім этапам. У 2019-м «Нёман» даваў вінгеру зусім сціплыя грошы.

Па нашых даных, стартавая зарплата Алыкулава ў Гродне тады была ў раёне 500 долараў – з умовай, што калі гулец дасць вынік, яе падвысяць у два разы. Дакладныя лічбы цяперашняй зарплаты нам даведацца не ўдалося, але Алыкулаву будуць плаціць на ўзроўні лідараў калектыву – а Павел Савіцкі, Ягор Зубовіч, Іван Садаўнічы зараз атрымліваюць у раёне 10 тысяч рублёў у месяц без уліку бонусаў.

Пры гэтым, паводле нашых звестак, у будучыні для кыргызстанца прадугледжана павышэнне – у рамках дзяржліміту. Паводле яго, клубы могуць плаціць пяці гульцам падвышаныя заробкі з «недзяржаўных» сродкаў – да 17,5 тысячы рублёў у месяц да выліку падаткаў.