Усе навіны

Форвард «Цэле» Матка пра «Нёман»: «Усе чакаюць ад нас перамогі, але супраць нас добрая, вельмі баявітая каманда»

10 жніўня, 11:17

Нападаючы «Цэле» Алёша Матка пракаментаваў будучы матч з «Нёманам» у трэцім раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

«Усе чакаюць ад нас перамогі, але мы будзем гуляць супраць добрай каманды, якая вельмі баявітая. Мы павінны будзем пацвердзіць сваю ролю фаварытаў на поле. Быць фаварытам складаней, чым аўтсайдэрам», – сказаў Матка.

Матч «Цэле» – «Нёман» пройдзе сёння, 10-га жніўня. Пачатак, а 21:00. Матч перанеслі з Цэле на стадыён «Стожыцы» ў Любляне з-за таго, што стадыён «Здзежеле» не атрымаў спецыяльную катэгорыю УЕФА для правядзення спаборніцтваў такога ўзроўню.

Матч у адказ беларусаў і славенцаў адбудзецца 17 жніўня ў венгерскім Д’ёры.