Усе навіны

Альварэс перайшоў з «Аякса» ў «Вест Хэм»

10 жніўня, 14:37

Паўабаронца Эдсан Альварэс перайшоў у «Вест Хэм», паведамляе афіцыйны сайт клуба. Раней ён выступаў за «Аякс».

Кантракт разлічаны да 2028 года. «Аякс», паводле інфармацыі De Telegraaf, атрымае за футбаліста 34 мільёны фунтаў (каля 39,5 млн еўра — заўв.).

25-гадовы мексіканец выступаў за «Аякс» з ліпеня 2019 года, калі быў набыты ў «Амерыкі» за 15 млн еўра. З таго часу паўабаронца забіў 13 галоў і аддаў 6 выніковых перадач у 147 матчах.