Усе навіны

Аўрэліё Дэ Лаўрэнціс: «У Асімхена яшчэ два гады кантракту, куды яму сыходзіць?»

10 жніўня, 23:26

Прэзідэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Лаурэнціс адназначна выказаўся пра бліжэйшую будучыню лепшага бамбардзіра неапалітанцаў – Віктара Асімхена.

«Асімхен застаецца, у яго яшчэ два гады кантракту, куды яму сыходзіць? Ёсць кантракты, і яны заўсёды павінны выконвацца абодвума бакамі, бо гэта двухбаковыя адносіны.

Калі двухбаковыя адносіны існуюць і не заліжаць ні ад аднаго з бакоў, то ў вас заўсёды ўсё ў парадку. У выпадку з Асімхенам двухбаковыя відасіны ўзніклі з самага першага моманту. Захоўвайце спакой», – сказаў Дэ Лаўрэнціс.

Нагадаем, пазаўчора з'явілася інфармацыя, што саудаўскі «Аль-Хілаль» рыхтуе мегапрапанову для «Напалі» па Асімхене. Дэ Лаўрэнціс гатовы прадаць нігерыйца за мінімум 200 мільёнаў еўра.