Усе навіны

«Тотэнхэм» адмяніў дазвол Кейна на пералёт у Мюнхен для завяршэння пераходу ў «Баварыю»

11 жніўня, 10:55

Пераход форварда «Тотэнхэма» Хары Кейна ў «Баварыю» пад пытаннем, паведаміў журналіст Фларыян Плеттэнберг.

Раней паведамлялася, што клубы ўзгаднілі трансфер і атрымалі згоду самога гульца. Хары адправіўся ў аэрапорт, каб вылецець у Мюнхен для праходжання медагляду.

Але, па дадзеных крыніцы, «Тотэнхэм» адмяніў свой дазвол гульцу адправіцца ў Мюнхен. Кейн сядзіць у машыне і чакае вырашэння гэтай сітуацыі.

Фабрыцыа Рамана раней паведаміў, што пераход Кейна ў «Баварыю» з’яўляецца ўжо вырашанай справай, а сума трансферу складзе 100 20 мільёнаў еўра.

Па дадзеных журналіста Sky Sports Каве Солхекола, «шпоры» хочуць у апошні момант хочуць змяніць здзелку.